Архив новостей

16.02.2026

З любоўю да роднага слова: у школе пачаўся Тыдзень беларускай мовы

З 16 па 21 лютага ў нашай школе праходзіць Тыдзень роднай мовы «З любоўю да роднага слова». Гэта тыдзень, калі беларускае слова гучыць асабліва ярка, а родная мова становіцца галоўнай гераіняй школьнага жыцця.

   У праграме Тыдня — шмат цікавых падзей для вучняў розных узростаў. Кожны з вас зможа знайсці для сябе нешта па душы: паўдзельнічаць у акцыях, праверыць свае веды, даведацца навіны пра беларускую культуру і нават пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні!

Што чакае нас на гэтым тыдні?

Дзень тыдняПадзеі
Панядзелак 16.02 Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску» – гавары па-беларуску і далучай іншых!
Экскурсія ў музей «Беларускі народ — працавіты!» (знаёмства з побытам продкаў).
Аўторак 17.02 Акцыя «Літаратурная гасцеўня» (чытаем вершы і ўрыўкі з твораў).
Кніжная выстава «Гучы, матчына мова» (у бібліятэцы).
Серада 18.02 Акцыя «Камплімент роднай мове» – кажы прыгожыя словы пра мову.
Віктарына «Люблю свой край, старонку гэту» (для 5-7 кл.).
Чацвер 19.02 «Таямніцы роднай мовы» – пазнавальнае мерапрыемства пра цікавосткі мовы.
Гастранамічны фэст «Беларуская кухня» – частуем нацыянальнымі стравамі!
Пятніца 20.02 Галоўная падзея – акцыя «Пішу па-беларуску»: далучайся да напісання рэспубліканскага дыктанту па беларускай мове!
Субота 21.02 Закрыццё Тыдня роднай мовы і акцыя «Зроблена ў Беларусі».
Падводзім вынікі і ганарымся родным!

   Не заставайся ў баку!
    Запрашаем усіх вучняў і настаўнікаў актыўна ўдзельнічаць. Размаўляйце па-беларуску, чытайце беларускія кнігі, цікаўцеся гісторыяй і традыцыямі. Бо мова жыве, пакуль ёй гавораць.

   Далучайся і ты да свята роднага слова!

Разделы сайта