Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Раснянская спецыяльная школа-інтэрнат" ажыццяўляе набор навучэнцаў у 1-12 класы. Дзеці навучаюцца па праграме спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю. Тэрмін атрымання адукацыі залежыць ад пазнавальных магчымасцей дзіцяці і складае:
- у першым аддзяленні спецыяльнай школы -інтэрнат - ад дзесяці да дванаццаці гадоў;
- у другім аддзяленні спецыяльнай школы-інтэрнат - дзевяць гадоў.
Навучэнцы з інтэлектуальнай недастатковасцю, якія маюць маўленчыя парушэнні, атрымліваюць лагапедычную дапамогу, што аказваецца настаўнікам-дэфектолагам на спецыяльна арганізаваных групавых і індывідуальных занятках па развіццю гаворкі.
Адукацыйны працэс суправаджае педагог-псіхолаг.
Бацькі маюць магчымасць атрымаць кансультацыйную дапамогу педагогаў і спецыялістаў па пытаннях выхавання і навучання дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю.
Прыём у дзяржаўную ўстанову адукацыі "Раснянская спецыяльная школа-інтэрнат" для атрымання спецыяльнай адукацыі ажыццяўляецца згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (артыкул 270) і Палажэннем аб дапаможнай школе (дапаможнай школе-інтэрнаце) (утв. Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2011 №94) на падставе наступных дакументаў:
- заявы законнага прадстаўніка дзіцяці;
- пасведчанні аб нараджэнні;
- заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
- медыцынскай даведкі аб стане здароўя.