#Лікбез_для_бацькоў

   Лічбы статыстыкі дзіцячага траўматызму не могуць пакінуць абыякавым ніводнага дарослага чалавека: ад знешніх прычын штогод гінуць больш за 100 дзяцей. Атручэнні, дарожна-транспартныя здарэнні, праглынанне іншародных прадметаў, выпадзенне з вокнаў, пажары - гэта далёка не поўны пералік сітуацый, якія могуць прывесці да трагедыі. Пры гэтым дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту часцей за ўсё трапляюць у розныя НС.
      У рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!», каб дапамагчы бацькам у пытаннях фарміравання ў дзіцяці культуры бяспекі жыццядзейнасці, мы пачынаем новую рубрыку #Лікбез_для бацькоў, дзе дадзім практычныя парады, як, штодня надаючы дзіцяці крыху часу, без сумных лекцый навучыць яго правілам бяспечных паводзін.

Раздзелы сайта