Архіў навін

21.02.25

Тыдзень роднай мовы «З любоўю да роднага слова» ўрачыста завяршыўся

21 лютага ў нашай школе адбылося ўрачыстае закрыццё Тыдня роднай мовы «З любоўю да роднага слова», які праходзіў з 16 па 21 лютага і быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

На працягу шасці дзён школа жыла асаблівым жыццём: гучала беларускае слова, праводзіліся цікавыя мерапрыемствы, акцыі, віктарыны і творчыя сустрэчы. Кожны дзень быў насычаны і запамінальны.

Як прайшоў тыдзень:
   Панядзелак распачаўся акцыяй «Размаўляй са мной па-беларуску» і экскурсіяй у музей «Беларускі народ — працавіты!», якую правялі Яўдакімава Алена Мікалаеўна і Марціновіч Алена Генадзьеўна.
   Аўторак быў прысвечаны кнізе: працавала выстава «Гучы, матчына мова» і прайшла «Літаратурная гасцеўня», дзе гучалі вершы беларускіх паэтаў.

  Чацвер стаў днём творчасці і адкрыццяў. Вучні 9 класа падрыхтавалі цудоўны падарунак да Дня роднай мовы — яны сваімі рукамі зрабілі кніжку-перасоўку, прысвечаную беларускай мове. У ёй сабраны цікавыя факты пра мову, вершы, прыказкі і выслоўі вядомых беларускіх пісьменнікаў. Кніжка падарожнічала па класах, знаёмячы вучняў з багаццем і прыгажосцю роднага слова. Таксама ў гэты дзень прайшлі «Таямніцы роднай мовы» і сапраўднае свята густу — гастранамічны фэст «Беларуская кухня», дзе можна было пакаштаваць дранікі, бабку, хатні хлеб і іншыя стравы.

    Пятніца стала галоўным моўным выпрабаваннем: усе жадаючыя далучыліся да акцыі «Пішу па-беларуску» і напісалі рэспубліканскі дыктант па беларускай мове.

   Субота падвяла вынікі тыдня. Завяршальнай стала акцыя «Зроблена ў Беларусі», якая яшчэ раз нагадала: ганарыцца сваім — гэта важна і патрэбна.На ўрачыстым закрыцці ўдзельнікі падзяліліся ўражаннямі, узгадалі самыя яркія моманты і падзякавалі арганізатарам. Гучалі вершы, песні і цёплыя словы пра родную мову. Асаблівую ўвагу прыцягнула кніжка-перасоўка, створаная дзевяцікласнікамі, якая стала сімвалам творчага падыходу да вывучэння роднай мовы.

   «Гэты тыдзень стаў сапраўдным святам для ўсіх нас, — адзначылі арганізатары. — Мы яшчэ раз пераканаліся, што беларуская мова жывая, прыгожая і мілагучная. Яна аб'ядноўвае нас і робіць адным народам. Гаварыце па-беларуску, любіце роднае слова і перадавайце гэтую любоў іншым!»

  Тыдзень роднай мовы скончыўся, але роднае слова застаецца з намі кожны дзень. Беражыце мову, шануйце яе і карыстайцеся ёю з задавальненнем!

Фотаальбом "Тыдзень роднай мовы"

Раздзелы сайта